кансерваваны // кансервавы

Кансерваваны. Перапрацаваны ў кансервы; у выглядзе кансерваў.
Рыба скарыстоўваецца ў ежу ў розным выглядзе: свежая, салёная, капчоная, кансерваваная, сушаная. Заалогія.

Кансервавы. Звязаны з кансервамі, іх прыгатаваннем; прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў.
Зробленая з кансервавай бляшанкі конаўка ў руках старога дрыжала. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць