Кансервацыя.
1. Засцярога ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.
Амаль вырашанай праблемай з'яўляецца кансервацыя крыві і захавання яе на працягу доўгага часу. Маладосць.
2. Часовае спыненне дзейнасці, ходу, развіцця чаго-н.
А ў артылерыйскім палку ўжо здымаліся з кансервацыі цягачы, адна за адной на дарогу выязджалі пушкі-гаўбіцы. А.Бачыла.
Кансерваванне. Перапрацоўка прадуктаў у кансервы; прыгатаванне кансерваў.
Кансерваванне харчовых прадуктаў - апрацоўка харчовых прадуктаў, каб засцерагчы іх ад псавання мікраарганізмамі. БелСЭ.