канструктарскі // канструктыўны // канструкцыйны

Канструктарскі. Які мае адносіны да канструктара.
Завод яшчэ не меў неабходнага абсталявання, лабараторый, канструктарскага бюро. Беларусь.

Канструктыўны. Які стварае аснову для далейшай работы; важны, істотны.
Навука можа ісці наперад толькі ў абстаноўцы калектыўнага абмену думкамі, канструктыўнага абмеркавання праблем. Звязда.

Канструкцыйны. Які мае адносіны да канструкцыі - будовы, узаемнага размяшчэння частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і г.д.
З аўтапалігона Аляксей Паўлавіч вярнуўся сярдзіты, раздражнёны, і тут жа напісаў загад: за самавольнае ўнясенне ў новую мадэль канструкцыйных змяненняў самавольшчыкаў сурова пакараць. І.Капыловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць