кантрабандны // кантрабандысцкі

Кантрабандны. Які з'яўляецца кантрабандай; забаронены, тайны.
У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Я.Колас.

Кантрабандысцкі. Які мае адносіны да кантрабандыста, належыць яму.
Ноч была непагодлівая. Буйны вецер хістаў вершаліны ялін і сосен, голле рыпела так, што спадзявацца на тое, што мы пачуем, як рыпіць кантрабандысцкая каламажка, было дарэмна. П.Броўка.

Паведаміць пра недакладнасьць