кантынгент // кантынент

Кантынгент.
1. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю.
Сёлета ў нас навялічыўся кантынгент вучняў на два класы. І.Грамовіч.
2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая, гранічная колькасць (норма) чаго-н.
Па ўсёй Расеі ішла мабілізацыя новых і новых кантынгентаў. М.Лобан.

Кантынент. Адна з асноўных вялікіх частак сушы, акружаная акіянам.
Сінонім: мацярык.
Буйныя ўчасткі сухазем'я называюцца мацерыкамі, або кантынентамі, а больш дробныя - астравамі. Фізічная геаграфія.

Паведаміць пра недакладнасьць