Канферанс. Выступленне на сцэне, звязанае з вядзеннем праграмы, а таксама тэкст такога выступлення.
Не маючы перад сабой раней падрыхтаванага тэксту, ён [І.Любан] паміж двума нумарамі музыкі ўстаўляў нешта накшталт цяперашняга канферансу, звычайна досыць дасціпнага і смешнага. А.Астрэйка.
Канферансье. Артыст, які аб'яўляе нумары канцэрта і займае гледачоў у перапынках паміж выступленнямі.
У гэты час перад заслонай з'явіўся канферансье, пастаяў, пакуль у зале супакоіліся, і аб'явіў першы нумар праграмы. У.Ляўданскі.