канфузлівы // канфузны

Канфузлівы. толькі з адуш. наз. Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.
На фронце не быў ні палахлівым, ні канфузлівым, а тут - канфузіцца. З.Бядуля.

Канфузны. толькі з неадуш. наз. Які канфузіць, ставіць у няёмкае становішча.
Ніхто з нас і не думаў, што ўся гэта даволі паспяховая ў пачатку справа прыйдзе да такога канфузнага канца. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць