Канцэнтраваны. Які характарызуецца высокай канцэнтрацыяй.
У вельмі моцнай канцэнтраванай салянай кіслаце змяшчаецца каля 40% хлорыстага вадароду. Такая кіслата «дыміць» на паветры. Хімія.
Канцэнтрацыйны. У выразе: канцэнтрацыйны лагер - месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш.
Не скарыстаў Макар Шаблін і магчымасці ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера, куды яго адправілі гітлераўцы. Р.Шкраба.
Канцэнтрычны.
1. Які мае агульны цэнтр; з агульным цэнтрам.
Светлыя плямы ліхтароў заблыталіся ў вільготных, бліскучых галінках дрэў... І ад святла галіны блішчэлі канцэнтрычнымі кругамі, блішчэлі, як блішчыць летнім ранкам роснае павуцінне дзе-нідзе ў лесе, між дрэў. У.Караткевіч.
2. Заснаваны на канцэнтрызме - паўтаральнасці вучэбнага матэрыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.
Нашы падручнікі па мове заснаваны на так званай канцэнтрычнай сістэме: тэмы паўтараюцца, але змест іх пастаянна паглыбляецца, кожны раз даюцца новыя звесткі, і такім чынам вучань набывае больш глыбокія веды па прадмету. Народная асвета.