капатлівы // карпатлівы

Капатлівы. Разм. Марудлівы, непаваротлівы.
Нейкі ж вельмі капатлівы ён чалавек: здаецца, і не сядзіць склаўшы рукі - робіць увесь час, але і да палавіны яшчэ не дайшоў, хоць час было б і канчаць гэту работу. ЛіМ.

Карпатлівы. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці; старанны, руплівы.
Цяжкія гэта былі пошукі - патрабавалася карпатлівая даследчая праца. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць