Кардынальны. Галоўны, важны, самы істотны.
На працягу ўсяго свайго творчага шляху захаваў Дастаеўскі палымяную цікавасць да самых істотных, кардынальных праблем чалавечага існавання. І.Навуменка.
Кардынальскі. Які мае адносіны да кардынала, належыць яму.
Але сёння Эразму верылася ў лепшае. Дыпламатычныя перамогі ўжо блізка. Іхняй зарукаю будзе кардынальская мантыя, якую дапаможа атрымаць ліра Гусоўскага. У.Арлоў.