карослівы // кароставы

Карослівы. Хворы каростай; у каросце.
Сям-там грэліся на сонцы карослівыя сабакі. М.Лынькоў

Кароставы. У выразе: кароставы   клешч - клешч, які выклікае і пераносіць каросту ў жывёл і чалавека.
Кароста - заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбуджальнікі якой кароставыя кляшчы. БелСЭ.

Паведаміць пра недакладнасьць