карундавы // карункавы

Карундавы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу - карунду.
Карундавыя іголкі для патэфонных пласцінак.

Карункавы. Які мае адносіны да карункаў - ажурных вырабаў для аздобы бялізны, адзення; зроблены з карункаў; падобны на карункі.
Яна была ў доўгай сукенцы з карункавым каўняром і такімі ж манжэтамі, у капелюшы з букецікам прыколатых да яго штучных пралесак. Л.Арабей.

Паведаміць пра недакладнасьць