карыслівы // карысны

Карыслівы. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці; які імкнецца да асабістай выгады, карысці.
Мне гаварылі, што хлопцы ў групе недалюблівалі яго. Карыслівы ён чалавек. Прыхільны толькі да таго, ад каго можа нешта мець сабе. А.Марціновіч.

Карысны. Які прыносіць карысць.
- Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва ўніверсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць