Карэйка. Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.
Хоць ён і не любіў свініны, але карэйка халоднага капчэння яму падабалася, і ён часта браў яе сабе на снеданне. ЛіМ.
Карэянка. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.
Як і многія жанчыны Ўсходу, карэянкі прызвычаены пераносіць на галаве значны цяжар. Звязда.