карэктарскі // карэктны // карэктурны

Карэктарскі. Які мае адносіны да карэктара.
Але праз два гады цяжкія ўмовы прымусілі яго [Караленку] пакінуць інстытут і заняцца карэктарскай работай. Беларусь.

Карэктны. Тактоўны ў абыходжанні з людзьмі.
Сінонімы: ветлівы, далікатны.
Акуратны, карэктны, працавіты, ён бездакорна выконваў свае службовыя абавязкі. І.Новікаў.

Карэктурны. Які мае адносіны да карэктуры.
Верагодна, ён [Багушэвіч] не меў магчымасці зрабіць карэктурныя праўкі, і гэта з'яўляецца адной з прычын пэўнай арфаграфічнай непаслядоўнасці. І.Крамко.

Паведаміць пра недакладнасьць