Касметычны. Які мае адносіны да касметыкі - сродкаў для надання свежасці і прыгажосці твару, целу.
Па тэлефоне Фінця Паўлаўна дазналася, што ў Маскве ёсць інстытут касметычнай медыцыны. І.Грамовіч.
Касмічны. Які мае адносіны да космасу, звязаны з яго асваеннем.
І спадарожнік каля зор, у той касмічнай далечы, звініць, шуміць на ўвесь прастор, Зямлі сваёй сігналячы. Г.Кляўко.