касцюмерны // касцюміраваны // касцюмны

Касцюмерны. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, да іх вырабу і захоўвання.
Якраз на гэтым месцы была некалі касцюмерная крама, у якой артысты і падбіралі сабе касцюмы. ЛіМ.

Касцюміраваны. Адзеты ў маскарадны або тэатральны касцюм.
Усе ўдзельнікі вечара касцюміраваныя і таму ўрачыстыя, святочныя, але як быццам бы нейкія незнаёмыя, чужыя. ЛіМ.

Касцюмны. Які мае адносіны да касцюма, прызначаны для яго.
Добрыя касцюмныя тканіны з натуральнай шэрсці і сінтэтычных матэрыялаў вырабляюцца на Менскім камвольным камбінаце. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць