Квадра. Адна з чатырох фаз месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).
У Верамейках сонца гэтае бачылі адны лічаныя хвіліны, але надзея на перамену надвор'я была ўжо - як і заўсёды, з надыходам нова квадры. І.Чыгрынаў.
Кварта. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (крыху менш за літр).
Гаспадыня ўвайшла ў хату спакойная і ласкавая, наліла яму вялікую кварту малака, накроіла сала, і ён, памятае, адчуў нешта вельмі ўдзячнае да яе. В.Быкаў.