Квадрант.
1. Чацвёртая частка круга.
Возьмем цяпер поўны круг і правядзём у ім гарызантальны і вертыкальны дыяметры. Гэтыя дыяметры падзеляць круг на чатыры чвэрці (квадранты). Геаметрыя.
2. Прыстасаванне для наводкі артылерыйскіх гармат; старажытны астранамічны інструмент.
Квадрант - прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння. БелСЭ.
Квадрат.
1. Роўнастаронні прамавугольнік; усё, што мае такую форму.
З гарышча праз аконца віднеўся сіні квадрат неба. В.Хомчанка.
2. Здабытак ад памнажэння пэўнага ліку на самога сябе.
Квадрат адмоўнага ліку ёсць лік дадатны. Алгебра.