Кваканне. Гучанне, падобнае на «ква-ква» (звычайна пра лягушак).
Мы падышлі да белых парэнчаў на мастках рэчкі, якой амаль зусім не было відаць. Праўда, яна адчувалася ў ціхім плёскаце вады аб берагі ды ў журботным кваканні жаб. Я.Рамановіч.
Квактанне. Кароткае адрывістае гучанне (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак).
Нечакана з-пад куста моцна залопалі крылы, і проста да ранішняга согца з квактаннем кінулася матка-цяцерка. Я.Ціхановіч.
Квахтанне. Тое, што і квактанне.
Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца - верныя адзнакі такавішча. А.Гавеман.