Кваква. Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве.
Чорнагаловая кваква.
Квактуха. Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят.
Чутна - дзесьці куранят кліча позняя квактуха. М.Калачынскі.
Квахтуха. Тое, што і квактуха.
Чуўся ўстрывожаны голас квахтухі - яна збірала куранят.
Квакша. Лягушка, якая жыве пераважна на дрэвах.
З паўзуноў неабходна назваць вераценніцу, балотную чарапаху, а з амфібій - квакшу, трытона грабенчатага і некаторых іншых. В.Дзяменцьеў.