кваліфікаваны // кваліфікацыйны

Кваліфікаваны. Які мае спецыяльныя веды, навыкі; з высокай кваліфікацыяй; умелы, вопытны.
Заслонаў скардзіўся на адсутнасць металу, на тое, што не хапае кваліфікаваных рабочых. М.Лынькоў.

Кваліфікацыйны. Які вызначае, устанаўлівае кваліфікацыю - ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой-н. работы.
Пасля выпускных кваліфікацыйных экзаменаў па добрай традыцыі праводзіцца свята працоўнага абраду - урачыстае пасвячэнне ў рабочыя. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць