Класавы. Які мае адносіны да грамадскіх класаў.
Класавыя інтарэсы. Класавыя супярэчнасці.
Класічны.
1. Створаны класікам; узорны, дасканалы.
Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л.Фіглоўская.
2. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян.
Сінонім: антычны.
Інтэрнацыянальныя словы з'яўляюцца, як правіла, запазычаннямі з класічных моў - грэчаскай і лацінскай. Полымя.
Класны.
1. Які мае адносіны да вучнёўскага класа.
Дзеці вельмі любілі сваю класную настаўніцу - чулую, добрую жанчыну. Р.Няхай.
2. Які паказвае клас, мае высокую ступень чаго-н.
Класны спартсмен. Класная гульня.
У выразе: класны вагон (уст.) - пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.
Даўно пад пагрузкай даўгі эшалон: платформы, цяплушкі і класны вагон. М.Калачынскі.