Клейкавіна. Клейкае бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні злакаў і не раствараецца ў вадзе.
Гэты крухмал, ператварыўшыся ў растваральны цукар, пасля доўгіх вандраванняў па расліне адкладаўся, нарэшце, у зерні ў выглядзе крухмалу або ў выглядзе клейкавіны. Б.Розен.
Клейкасць. Здольнасць склейваць, прыклейвацца; ліпучасць, ліпкасць.
Яны (былінкі) церушыліся, як сухія, і ў той жа час у іх заўважалася нейкая клейкасць, уласцівая толькі жывым раслінам. У.Шыцік.