клерк // клерыкал

Клерк. Канторскі служачы ў некаторых зарубежных краінах.
І дзіўна было Алесю, што і вахман, з выгляду мяшчаністы, востраносенькі акулярнік, - не клерк які-небудзь ды не дробны гаспадар, а селянін таксама. Я.Брыль.

Клерыкал. Сябра клерыкальнай партыі; прыхільнік клерыкалізму - палітычнага напрамку, які імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
Гэту навіну Лабановіч успрыняў без асаблівага задавальнення, бо тады ўжо хадзілі гутаркі, што да беларускай газеты прымазваюцца польскія клерыкалы. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць