княгіня // княжна / князёўна

Княгіня. Жонка князя.
Даўно пра княгіню забыла Княгініна, Халопенічы - пра халопаў даўно. П.Панчанка.
Няправільна. Падарожнік, што сядзіць у вазку, едзе да будучай нявесты - маладой княгіні (трэба: князёўны) Друцкай. М.Лупсякоў.

Княжна. Тое, што і князёўна.
Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку княжну садзілі. Я.Купала.

Князёўна. Незамужняя дачка князя; княжна.
У цэнтры ўвагі была князёўна з роду даўнейшых грузінскіх цароў. Э.Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць