кобра // корба

Кобра. Вельмі ядавітая змяя вялікіх памераў з плямамі на шыі; жыве ў Азіі і Афрыцы.
Быў у нашым горадзе такі чалавек, які свае летнія адпачынкі траціў на тое, каб недзе ў пясках Сярэдняй Азіі ці на Каўказе лавіць ядавітых кобраў і гюрзаў. Л.Дайнека.

Корба. Ручка, якой прыводзяць у рух што-н.; дзяржанне.
Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць