корак // корка

Корак.
1. Затычка для бутэлек і іншай пасуды.
На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Я.Колас.
2. Уст. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пяткай.
Сінонімы: абцас, каблук.
Яна прыехала, апранутая з іголачкі, у чорных пальчатках да локцяў, размаляваная, на высокіх корках, у чорных акулярах. У.Дамашэвіч.

Корка. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.
Усё - зямля, дрэвы, стрэхі - пакрылася звонкай ледзяной коркай. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць