Кормлены. Такі, якому давалі корм; якога накармілі.
Сінонім: накормлены.
Уся скаціна ўжо кормлена, а напаіць яшчэ трэба. Звязда.
Кормны. Якога кормяць на забой; выкармлены.
Сінонім: адкормлены.
З адрынкі далятала тлумнае гагатанне гусей, крэкт качак; у хляўку ж сыта рохкалі чатыры кормныя вепрукі. М.Вышынскі.