Крайні.
1. Які знаходзіцца з краю, на краі чаго-н.
Дом яго быў крайні з другога канца вуліцы. А.Кулакоўскі.
2. Надзвычайны, выключны.
Крайняя неабходнасць. Крайнія меры.
3. Найбольш радыкальны, рашучы, непрымірымы (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і г.д.).
Мікола, які заўсёды выказваў самыя крайнія погляды, насупліваўся і змаўкаў. І.Навуменка.
Краявы. Які мае адносіны да краю як да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Там гаварылася пра рэшткі прыгонніцтва, прапагандавалася ідэя краявой палітычнай аўтаноміі ў рамках Расеі. М.Смолкін.