красамоўніцкі // красамоўны

Красамоўніцкі. Характэрны для добрага прамоўцы.
Красамоўніцкі талент Івана Міхайлавіча быў усім вядомы, і выхад яго на трыбуну выклікаў дружныя воплескі. ЛіМ.

Красамоўны.
1. Які ўмее добра, прыгожа гаварыць; надзелены красамоўствам.
- Сяргей Пятровіч, я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. І.Шамякін.
2. перан. Які без слоў, але вельмі выразна перадае, паказвае што-н.; пераканаўчы, несумненны.
Красамоўныя шматкроп'і не закрывалі ад звычайнага масавага чытача апушчанага радка. М.Клімковіч.

Паведаміць пра недакладнасьць