Кратавіна. Разм. Нара крата.
Ён дакасіўся да кратавін - аказваецца і краты тут пахадзілі пад зямлёю! - яны ўзварушылі, нібы паўскапалі лугавіну, і грудкі вывернутай на паверхню зямлі заміналі касіць. Я.Сіпакоў.
Кратавінне. зб. Разм. Кучкі зямлі, накапаныя кратамі.
Ён і сумаваў без яе (бабулі Гарусі) і радаваўся, што яна не прыбягае, не сочыць за ім, і яму не даводзіцца чырванець, што так поркаецца на кратавінні. Я.Сіпакоў.