краявід // кругагляд

Краявід. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.
Сінонім: пейзаж.
Гутарак наслухаўшыся розных пра Радзіму ды пра белы свет, я, малы, узлазіў на бярозу, краявід - на цэлы сельсавет. П.Панчанка.

Кругагляд.
1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.
Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. А.Чарнышэвіч.
2. перан. Аб'ём ведаў, шырыня інтарэсаў каго-н.
Дзень за днём газета адкладае ў запасніках памяці чалавека пэўныя факты, звесткі, уяўленні, фарміруючы яго светапогляд і расшыраючы кругагляд. Б.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць