кроўны // крывавы // крывяністы // крывяны

Кроўны.
1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.
А навіны ўзбуджалі і пасялялі ў кожнага жаданне паехаць дадому, пабачыць кроўных. П.Галавач.
2. Надзвычай важны, які блізка закранае каго-што-н.
Літаратура становіцца кроўнай народнай справай. Ю.Пшыркоў.
3. Разм. Уласнае, нажытае цяжкаю працай.
Пазганялі нас паны з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. Я.Колас.

Крывавы.
1. Заліты крывёю; у крыві.
Сінонім: акрываўлены.
Лейтэнант клапатліва адагнаў муху, сеўшую на крывавы бінт, якім была перавязана рука камісара. І.Шамякін.
2. Які суправаджаецца праліццём крыві.
Сінонім: кровапралітны.
Далёка ад Беларусі, на поўдні, ішлі крывавыя баі. І.Новікаў.
3. Ярка-чырвоны, колеру крыві.
Крывавае сонца ўставала з-за небасхілу. У.Дамашэвіч.

Крывяністы. У якім шмат крыві; з крывёю.
Пасля катаванняў у фашысцкіх засценках яго цела доўгі час было пакрыта страшнымі крывяністымі падцёкамі. Звязда.

Крывяны. Які мае адносіны да крыві; з крыві.
Паспрабавалі палічыць крывяныя плямы на зямлі, але хутка збіліся з ліку. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць