кругавы // кружны

Кругавы. Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу.
Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны. І.Мележ.

Кружны. Непрамы, абходны, акольны (пра дарогу, сцежку і інш.).
Дабірацца на далёкія сенажаці давялося кружным шляхам - летнікам, і не на машынах, а коньмі. Б.Сачанка.

Паведаміць пра недакладнасьць