Круглець. Станавіцца больш круглым, набываць акруглую форму; папраўляцца, таўсцець.
Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахайства, - тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя льдзінкі свяціліся ў іх. М.Паслядовіч.
Кругліць. што. Разм. Рабіць круглым, надаваць акруглую форму.
На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы. Б.Сачанка.