Круглы.
1. Які мае форму круга, шара, цыліндра або нагадвае іх.
На маленькім круглым століку перад ім быў пастаўлен чайны прыбор, на сподачку ляжаў цукар і пячэнне. М.Ваданосаў.
2. Разм. Поўны, абсалютны.
Засталася Марыйка круглай сіратой з двума братамі-малалеткамі. П.Місько.
3. У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы.
Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся на полі круглы дзень. К.Чорны.
Круглявы. Разм. Круглаваты, акруглены.
Глечык, поўны ўвагі на круглявым хлапечым твары, абапіраўся на руку і слухаў. В.Быкаў.