крумкачовыя // крумкачыны

Крумкачовыя. мн. Сямейства птушак, да якога адносяцца крумкач, варона, грак, галка і інш.
Сойка - прыгожая птушка нашых лясоў - таксама з сямейства крумкачовых.

Крумкачыны. Які мае адносіны да крумкача, характэрны для яго.
Крумкачыны крык. Крумкачынае гняздо.

Паведаміць пра недакладнасьць