крухмалены // крухмалісты // крухмальны

Крухмалены. Прамочаны растворам крухмалу; крухмальны (у 2 знач.).
Выдалі ўсім нам свежую пасцельную бялізну - адпрасаваную, крухмаленую, снежна-белую. ЛіМ.

Крухмалісты. Багаты крухмалам.
Плошчы, занятыя лепшымі гатункамі крухмалістай бульбы, з кожным годам павялічваюцца ў нашай краіне. Звязда.

Крухмальны.
1. Які мае адносіны да крухмалу; прыгатаваны з крухмалу.
У зонах спіртавых і крухмальных заводаў трэба ўкараняць гатункі бульбы з высокім утрыманнем крухмалу. Звязда.
2. Прамочаны растворам крухмалу; накрухмалены.
З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі - тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Б.Мікуліч.

Паведаміць пра недакладнасьць