Крыжаваны. Які перасякаецца крыж-накрыж; перакрыжаваны.
З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. З.Бядуля.
Крыжавы.
1. Перакрыжаваны, скрыжаваны.
На крыжавых пуцінах з ёю я сустрэўся - куды ісці, не ведала яна. Я.Купала.
2. Які мае адносіны да ніжняй часткі хрыбетніка - крыжа.
Крыжавыя пазванкі зрастаюцца ў адну масіўную косць - крыж. Анатомія і фізіялогія чалавека.
Крыжовы. Які мае адносіны да крыжа або нагадвае яго па форме.
На фоне чыстага неба цямнее крыжовым верхам старая яліна. ЛіМ.