Крыміналагічны. Які мае адносіны да крыміналогіі - вучэння аб злачыннасці як сацыяльнай з'яве.
Крыміналагічныя даследаванні.
Крыміналістычны. Які мае адносіны да крыміналістыкі - юрыдычнай дысцыпліны, якая вывучае метады расследавання злачынстваў.
Крыміналістычная экспертыза.
Крымінальны. Звязаны са злачынствам; злачынны.
Разведчыкі, сувязныя данеслі, што ва ўсёй гэтай справе вінаваты салдаты спецыяльнага батальёна, які фарміравалі гітлераўцы з паліцаяў ды з рознага крымінальнага зброду. М.Лынькоў.