Крыўдаваць. Мець крыўду на каго-н.; крыўдзіцца.
Я не памятаю, каб хто-небудзь, калі-небудзь крыўдаваў на яго [Я.Коласа] крытычны разбор, на яго добразычлівыя парады. М.Лынькоў.
Крыўдзіцца. Адчуваць крыўду, прымаць што-н. за крыўду.
Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома. І.Грамовіч.
Крыўдзіць. каго. Наносіць крыўду.
Ён [Е.Міровіч] мог і ўзлавацца, накрычаць на акцёра, скарыстаць сваю рэжысёрскую ўладу, але гэта ніколі не крыўдзіла, не зневажала, бо ішло ад шчырага сэрца, ад бацькоўскіх клопатаў і пачуцця адказнасці за спектакль і кожнага выканаўцу. Я.Рамановіч.