Крыўдлівы. Які лёгка крыўдзіцца, схільны бачыць крыўду, знявагу там, дзе іх і няма.
Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны. Б.Сачанка.
Крыўдны. Які наносіць каму-н. крыўду, які заключае ў сабе крыўду.
Сяргей Іванавіч раптам пашкадаваў, што ўчора нагаварыў ёй шмат непрыемнага, крыўднага. А.Марціновіч.