Крышталёвы.
1. Тое, што і крышталічны.
Крышталёвая будова рэчыва.
2. Тое, што і крыштальны (у 2 знач.).
Крышталёвая вада.
Крышталічны. Які мае адносіны да крышталя; які складаецца з крышталёў.
Сапраўднае цвёрдае цела мае крышталічную будову і плавіцца толькі пры пэўнай тэмпературы. Б.Розен.
Крыштальны.
1. Тое, што і крышталічны.
Крыштальная каніфоль.
2. перан. Празрысты, светлы, чысты.
Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне. М.Машара.
3. перан. Бездакорны, беззаганны (пра чалавека, яго якасці).
Павінна ж быць усё ў жыцці крыштальным, як сумленне, чэсць, - калі ржу не саскрасці, іржа й жалеза пераесць. П.Броўка.
Хрустальны.
1. Які мае адносіны да хрусталю - шкла высокай якасці.
У думках ён ужо вызначыў, дзе развесіць дываны, паставіць, вядома, новы гарнітур, ... у залу, на відным месцы, павесіць чэшскую хрустальную люстру. А.Дзятлаў.
2. перан. Празрысты; чысты, звонкі.
Хрустальная капля расы. Хрустальны звон.