крэмень // крэмній

Крэмень.
1. Вельмі цвёрды мінерал (раней выкарыстоўваўся для высякання агню).
Сінонім: скалка.
Крэмень высякаў іскру за іскрай, але вогнішча не хацела распальвацца... В.Іпатава.
2. перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам.
- Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. Не скажа. Гэта не хлопец, а крэмень. М.Лынькоў.

Крэмній. Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных парод.
[Крэмній] займае другое месца паводле распаўсюджанасці ў прыродзе пасля кіслароду. БелСЭ.

Паведаміць пра недакладнасьць