Кудзелісты. Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты.
Трапяткім золатам пераліваліся кудзелістыя хмаркі. М.Лынькоў.
Кудзельны. Зроблены з кудзелі - прадзіва з прасніцы.
Ночкамі нядзельнымі маці ніткі там з барады кудзельнае выскубала нам. А.Куляшоў.