культываванне // культывацыя

Культываванне.
1. Развядзенне, вырошчванне (пра расліны).
Спрыяльныя глебавыя ўмовы для культывавання цукровых буракоў маюцца ў Віцебскай і Менскай абласцях. Беларусь.
2. Развіццё, удасканальванне чаго-н. якім-н. спосабам; садзейнічанне развіццю чаго-н.
Культываванне патрыятызму. Культываванне калектывізму.

Культывацыя. Апрацоўка глебы культыватарам.
Ранняй вясной было праведзена баранаванне і культывацыя зябліва. М.Арочка.
Няправільна. Культывацыя (трэба: культываванне) толькі адной культуры, як вядома, прыводзіць да масавага размнажэння шкоднікаў лесу. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць