Купісты. Тое, што і куп'істы.
На купістым балоце стаяў рэдзенькі і невысокі хмызняк. У.Федасеенка.
Куп'істы. Пакрыты купінамі, з купінамі.
І выйшла [Тэкля] у канец поля, да сенажаці, якая пераходзіла ў куп'істае балота, якое цягнулася аж да рэчкі. А.Жук.
Купчасты.
1. З пышнай густой кронай (пра дрэвы); кароністы.
Як і да вайны, тут перад вокнамі зелянелі ў два рады купчастыя клёны. І.Мележ.
2. Пакрыты купінамі; куп'істы.
Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Я.Маўр.