курава // курыва

Курава. Разм. Асадак дыму; копаць, сажа.
Сінонім: куродым.
Мы зналі: за дымам і куравам чорным навек праясніцца зацьмелая даль. А.Гурло.

Курыва. Разм. Тое, што кураць; папяросы, цыгарэты, тытунь.
- Курцу, ведаеш, без курыва, што п'яніцы без гарэлкі. А.Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць