лакалізаваны // лакальны

Лакалізаваны. Абмежаваны пэўным месцам.
Праўда, прастора гэта не лакалізавана, але яна заўсёды рэальная і канкрэтная ў сваіх дэталях. У.Дубоўка.

Лакальны. Уласцівы толькі пэўнаму месцу, мясцовасці.
Сінонім: мясцовы.
Лакальны характар вывадаў і абагульненняў, заснаваны на мясцовых фактах, не засланяе сабой сутнасці справы. Б.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць